Беларусь плануе адкрыць генеральнае консульства ў Растове-на-Доне да 1 ліпеня 2024 года.
Як паведамляе прэс-служба ўраду Растоўскай вобласці, 7 чэрвеня губернатар Васілій Голубеў падчас сустрэчы з амбасадарам Беларусі ў РФ Дзмітрыем Крутым паведаміў, што ўжо вызначанае памяшканне для генеральнага консульства Беларусі ў Растове-на-Доне. Консульская акруга будзе залучаць не толькі Растоўскую і Валгаградскую вобласці РФ, але і акупаваныя тэрыторыі Украіны – Луганскую, Данецкую, Запарожскую і Херсонскую вобласці, а таксама Крым.
Адкрыццё генеральнага консульства Беларусі ў Растове-на-Доне прадугледжвае пастанова Савету Міністраў за 29 снежня 2023 года № 977. У гэтым дакуменце нічога не гаворыцца пра межы консульскай акругі, аднак у медыях адразу з’явілася інфармацыя, што яна будзе залучаць акупаваныя тэрыторыі Украіны. Цяпер гэта пацверджана афіцыйна.
Украінскі палітолаг Яўген Магда раней выказваў меркаванне, што адкрыццё генеральнага консульства Беларусі ў Растове можа прывесці да таго, што афіцыйны Кіеў разарве дыпламатычныя стасункі з рэжымам Лукашэнкі.
Глеб Нержын belsat.eu