Анжэліка Борыс стане ганаровай грамадзянкай польскага гораду Познань. Мясцовыя дэпутаты таксама пастанавілі прысвоіць званні «Заслужаны гораду Познань» Янушу Хелеру, Івоне Яблоньскай, Леху Канапіньскаму, Уршулі Сіпіньскай і Фонду гуманітарнай дапамогі «Redemptoris Missio», паведамляе сайт poznan.pl.
Падчас чарговай сесіі, якія адбылася 6 чэрвеня, дэпутаты польскага гораду Познань пастанавілі, што Анджэліка Борыс атрымае званне ганаровай грамадзянкі гораду Познань. Ганаровае грамадзянства – а таксама званне «Заслужаны гораду Познань» мясцовыя ўлады ўручаць падчас урачыстай сесіі, якая адбудзецца 29 чэрвеня.
Анжэліка Борыс з 1995 года застаецца сябрай Саюзу палякаў у Беларусі, а ў 2005 годзе ўзначаліла арганізацыю. За яе дзейнасць улады Беларусі неаднаразова прыцягвалі Анджэліку Борыс да крымінальнай адказнасці. Яе дапытвалі ў КДБ, пракуратуры і міліцыі, прысуджалі ёй вялікія штрафы і нават пазбаўлялі волі. За сваю дзейнасць кіраўніца арганізацыі атрымала шмат узнагародаў, у тым ліку прэмію «Fidelis Poloniae» за абарону свабоды слова, якую прысуджае Сусветны форум медыяў Палоніі.
Алена Аляксандрава belsat.eu