МНС папярэджвае беларусаў пра аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны мароз 8 студзеня. На поўначы Беларусі тэмпература паветра ноччу складзе да -25…-29°C.
Днём самы моцны мароз таксама чакаецца на поўначы – да -16°C.
Паводле звестак сіноптыкаў, ападкаў не будзе. Аднак магчымы невялікі туман, на некаторых участках дарог галалёдзіца. На поўдні Беларусі тэмпература ўначы максімальна апусціцца да -20°C, а ўдзень складзе да -15°C.
У Мінску чакаецца ноччу -19°C…21°C. А днём ад -7°C да -9°C.
Пацяплее да сярэдзіны тыдня, абяцае сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Арсен Рудэнка belsat.eu