У сталіцу Украіны з афіцыйным візітам прыбыў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, паведамляе «Європейська правда».
Візіт не анансаваўся загадзя. Пра магчымасць прыезду Блінкена медыі даведаліся напярэдадні з неафіцыйных крыніцаў, аднак Дзярждэпартамент ЗША адмовіўся каментаваць гэтыя чуткі.
Дакладны час прыбыцця дзяржсакратара ЗША ў Кіеў невядомы, аднак раніцаю 6 верасня ён ужо дакладна быў у сталіцы Украіны.
Напярэдадні візіту Блінкена, у ноч з 5 на 6 верасня, Расея чарговы раз абстраляла Украіну: па Адэскай вобласці ўдарыла беспілотнікамі, а па Кіеўскай – ракетамі. Паветраная трывога скончылася за лічаныя гадзіны да прыезду Блінкена.
Злучаныя Штаты ўваходзяць у лік лідараў вайсковай дапамогі Украіне.
Марыя Міхалевіч belsat.eu