Лукашэнка перавёў свайго ахоўніка на новую пасаду


Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб прызначэнні свайго асабістага ахоўніка Мікалая Шкрэда на пасаду першага намесніка упраўлення ягоных справаў.

Мікалай Шкрэд побач са сваім начальнікам.
Крыніца: Reform.by

Гэтым жа загадам Мікалай Шкрэд вызвалены з пасады намесніка начальніка Службы бяспекі Лукашэнкі.

Пасаду ў Службе бяспекі Шкрэд займаў з 2021 года. Ён лічыцца адным з найбольш набліжаных да Лукашэнкі асоб, адзначае выданне «Reform.by» Яго часта можна пабачыць на фотаздымках побач са сваім «патронам».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў