Праз два тыдні пасля шпіталізацыі ў больніцы памерлі кіроўца і пасажыр маршруткі, у ДТЗ з удзелам якой на месцы загінулі 11 чалавек. Аб гэтым паведаміў тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
6 сакавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што лекары не змаглі ўратаваць жыццё двух пацярпелых у аварыі ля Смалявічаў.
«Нягледзячы на ўсе намаганні лекараў БХМД і МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, выратаваць жыццё двух пацярпелых у аварыі паблізу гораду Смалявічы, на жаль, не ўдалося», – паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Пасля аварыі на месцы загінулі 11 чалавек, 9 пацярпелых у вельмі цяжкім стане былі дастаўленыя ў больніцы Менскай вобласці і сталіцы. Цяпер беларускія лекары працягваюць барацьбу за жыццё сямі пацярпелых. СМІ ўдакладняюць, што сярод памерлых кіроўца маршруткі.
Нагадаем, 20 лютага 2023 года на трасе каля Смалявічаў здарылася страшная аварыя: маршрутка з людзьмі сутыкнулася з гружаным МАЗам. Сярод 11 загінулых адно дзіця.
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 («Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое выклікала паводле неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асобаў»).
Антон Тачняк belsat.eu