Польская мытня знайшла 15 тысячаў пачкаў цыгарэт у таварным цягніку з Беларусі


Польскія мытнікі перадухілілі кантрабанду 15 тысячаў пачкаў цыгарэт з Беларусі. Партыю знайшлі ў адным з вагонаў таварнага цягніка на чыгуначным памежным пераходзе ў Кузніцы, паведамляе мытня Беластоку.

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Рынкавы кошт кантрабанды складае 225 тысячаў злотых (каля $ 57 тысячаў). Яе знайшлі пры сканаванні рэнтгенам цягніка, які ехаў з Беларусі і Польшчу.

«Аналіз малюнку паказаў, што ў адным з вагонаў з мінеральнай ватай могуць быць схаваныя кантрабандныя цыгарэты. Гэта пацвердзілася падчас ператрусу. Паміж рулонамі ваты супрацоўнікі выявілі скрынкі, абгорнутыя чорнай фольгай, у якіх знаходзілася агулам 15 000 пачкаў беларускіх цыгарэт», – паведамляе мытнае аддзяленне Беластоку.

Экіпаж цягніка быў дапытаны. Паводле факту кантрабанды распачатае расследаванне.

У цягніках з Беларусі спрабуюць правезці найбольш буйныя партыі нелегальных цыгарэт. Напрыклад, у лютым 2024 года польскія мытнікі выявілі таксама ў грузавым цягніку партыю з 241 тысячай пачкаў. Цыгарэты ацанілі ў мільён долараў.

Hавiны
У Польшчы перахапілі кантрабанду цыгарэт з Беларусі, якую адправілі на паветраным шары
2024.03.10 15:04

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў