Улады Расеі і Ірану разглядаюць магчымасць пабудаваць завод для вытворчасці іранскіх дронаў-камікадзэ «Shahed-136», піша «The Wall Street Journal». Паведамляюць, што яны будуць больш хуткімі, чымся мінулыя беспілотнікі «Shahed», якімі атакуюць Украіну.
Вырабляць дроны ўсё роўна будзе Іран, але ўжо на тэрыторыі Расеі. Фабрыка дронаў, як мяркуюць, будзе ў Ялабузе ў Татарстане, гэта 1100 кіламетраў да мяжы з Украінай. Яе стварэнне ёсць часткай угоды паміж Расеяй і Іранам на 1 мільярд долараў.
У пачатку студзеня іранская дэлегацыя высокага ўзроўню прыбыла ў Расею, каб наведаць месца, дзе збіраюцца пабудаваць завод.
На заводзе ў Татарстане плануюць выпускаць не менш за 6000 беспілотнікаў за год.
Алена Рувіна belsat.eu