У Магілёве скончыў жыццё самагубствам 43-гадовы палітвязень Дмітрый Дудойць. Ён саскочыў з маста і разбіўся, паведамляюць праваабаронцы.
Дзмітрый быў асуджаны да двух гадоў «хіміі» за негатыўны каментар у «Аднакласніках» пад пастом Вольгі Карач у адрас начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова. Яго абвінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай у інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт. 369 КК РБ).
З 29 снежня 2021 года адбываў пакаранне ў ВУАТ-43 у Магілёве. Ён правёў на «хіміі» адзін тыдзень.
Паведамляецца, што мужчына скончыў жыццё самагубствам, калі вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння.
АД, belsat.eu