Міліцыянты распачалі другую крымінальную справу ў дачыненні Вольгі Вялічкі, якая раней кіравала гарадзенскім дзіцячым госпісам, паведамляе прэсавая служба МУС.
Вольгу Вялічку, якая раней кіравала дзіцячым госпісам у Горадні, абвінавачваюць ва ўдзеле ў маршы пратэсту. Міліцыянты распачалі супраць яе крымінальную справу. Жанчыну вінавацяць у тым, што яна нібыта «выходзіла на дарогу, блакавала рух, а таксама стаяла «ў счэпцы», аказвала непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыянтаў».
Раней на Вольгу завялі крымінальную справу за «незаконнае выкарыстанне спонсарскай дапамогі». Цяпер яна за мяжою, аднак улады Беларусі запатрабавалі занесці яе ў базы Інтэрполу, а ў ейнай кватэры ў Горадні адбыўся ператрус.
СК belsat.eu