Інцыдэнт здарыўся 21 кастрычніка на паркоўцы непадалёку ад гораду Брэда ў Нідэрландах. Адзін з кіроўцаў пабачыў чалавека, які ляжаў на стаянцы ў лужыне крыві. Выратаваць яго не ўдалося. Забіты – 25-гадовы кіроўца з Беларусі, піша omroepbrabant.nl.
Як паведамляе выданне, напад на кіроўцу адбыўся ўвечары. Мужчына сканаў ад нажавога ранення. Паліцыя праводзіць расследаванне забойства, але злачынцу пакуль не знайшлі.
Ахвярай нажоўніка стаў 25-гадовы беларус. «Сям’я кіроўцы цяжкавіка ўжо паінфармаваная», – паведамілі ў паліцыі.
Паркоўка, на якой зарэзалі беларуса, знаходзіцца каля заправачнай станцыі па кірунку руху з Антвэрпэна ў Брэду. Гэта месца, дзе паркуецца шмат цяжкавікоў і начуе шмат кіроўцаў. У паліцыі ўдакладняюць, што ў той вечар на ахвяры была сіняя футболка і шэрыя шорты.
Зміцер Міраш belsat.eu