Паліцыя Тайланду арыштавала 14-гадовага падлетка, якога падазраюць у тым, што ён зладзіў страляніну ў гандлёвым цэнтры ў цэнтры Бангкоку. Пра гэта паведамляе Reuters.
Страляніна адбылася ўвечары, калі ў гандлёвым цэнтры «Siam Paragon» было шмат наведнікаў. У выніку загінулі тры чалавекі і яшчэ чатыры былі параненыя.
14-гадовы падлетак, якога падазраюць у страляніне, быў затрыманы і дапытаны. Пра матывы нападніка нічога не вядома.
«Siam Paragon» – найвядомейшы гандлёвы цэнтр Тайланда, вельмі папулярны сярод турыстаў.
Глеб Нержын belsat.eu