У Літве зноў выявілі Z-вагон з Беларусі


На памежным пераходзе Кяна ў Літве выявілі вагон з Z – сімвалам расейскай агрэсіі ва Украіне. Вагон адчапілі ад цягніка і бліжэйшым часам вернуць у Беларусь, перадае тэлерадыёкампанія LRT.

Вагон з забароненай у Літве сімволікай.
Фота: LRT / LTG nuotr

«З улікам таго, што гэты знак выкарыстоўваецца ў расейскім войску, учора ўвечары вагон неадкладна адчэплены і будзе вернуты», – цытуе LRT заяву літоўскага чыгуначнага грузаперавозніка LTG Cargo.

Гэты вагон быў у складзе цягніка, што прыехаў з Беларусі. Z-сімвал выявілі падчас агляду поезда на памежным пераходзе Кяна.

Літоўскія законы забараняюць публічную дэманстрацыю сімвалаў, унесеных у адмысловы пералік. Лацінскую літару Z, заўважаную на расейскай вайсковай тэхніцы ва Украіне, дадалі ў спіс у 2022 годзе. Сімвал прызналі прапагандай ваенных злачынстваў.

З сярэдзіны траўня гэта ўжо трэці выяўлены Z-вагон у складзе цягнікоў, што едуць транзітам праз Літву ў Калінінградскую вобласць Расеі.

Hавiны
У Калінінград з Беларусі праз Літву не даехаў адзін вагон цягніка. На ім была літара «Z»
2024.05.10 20:28

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў