У нядзелю былі пабітыя ўсе магчымыя рэкорды па затрыманнях нелегальных мігрантаў на мяжы Беларусі і Літвы, дый панядзелак пачаўся не лепшым чынам.
Толькі за адзін дзень 1 жніўня былі затрыманыя 289 нелегальных мігрантаў. Гэта самая вялікая колькасць за суткі з пачатку года.
З вялікай колькасці затрыманняў пачаўся і панядзелак 2 жніўня. З 00.00 да 07.00 былі затрыманыя яшчэ 109 мігрантаў, што незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі, піша DELFI.
Агулам станам на канец 1 жніўня літоўскія памежнікі, паводле звестак статыстычнага ведамства Літвы, затрымалі сёлета 3832 незаконныя мігранты.
МГ belsat.eu