Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы прапаноўвае ўсталяваць на мяжы з Беларуссю сеткаваты плот вышынёй чатыры метры, паведамляе BNS.
Яго ўстаноўка абыдзецца больш чым у 150 мільённы еўра.
«Мы плануем усталяваць [плот] каля самай дзяржаўнай мяжы, не ніжэй за чатыры метры ад зямлі, гэта ўжо з канцэрцінай было б», – сказаў намеснік кіраўніка службы аховы мяжы, палкоўнік Відас Мачайціс.
Паводле яго слоў, плот будзе выраблены з зварной стрыжнёвай сеткі, уверсе ён будзе заканчвацца стрыжнямі Y-вобразнай формы, на якіх будзе зманціраваны калючы дрот, так званая канцэрціна.
АД, belsat.eu