Літоўскі памежнік застрэліў на мяжы з Беларуссю раней судзімага жыхара Вільні


Стала вядома, каго застрэліў афіцэр памежнай службы Літвы на мяжы з Беларуссю. Гэта жыхар Вільні, які раней быў неаднаразова судзімы, піша «Delfi».

Машына меркаванага кантрабандыста, якога застрэліў памежнік у Літве. 1 чэрвеня 2024 года.
Фота: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы

Забіты мужчына 1980 года нараджэння падазраецца ў спробе правезці кантрабандныя цыгарэты, ён таксама ледзь не наехаў на літоўскага памежніка.

«Гэта жыхар гораду Вільня, які мае ўражлівае крымінальнае мінулае. Ён неаднаразова судзімы за розныя злачынствы, у тым ліку за парушэнне дзяржаўнай мяжы і захоўванне акцызных тавараў, – сказаў кіраўнік памежнай службы Літвы Рустам Любаеў. – Таксама ён неаднаразова быў пакараны за іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні».

Памежная служба Літвы паведаміла пра здарэнне раніцай 2 чэрвеня. Да стрэлу літоўскія памежнікі пераследавалі падазраванага ваколіцах вёскі Паўдрэну, што зусім недалёка ад мяжы з Беларуссю. Ён не спыніўся на патрабаванне памежнікаў.

Гэта не першы выпадак, калі па аўтамабілі, падазраванаму ў кантрабандзе, вырабляецца стрэл, які прывёў да смерці кіроўцы. У жніўні 2015 года літоўскія памежнікі пераследавалі аўтамабіль, які спрабаваў праехаць па лесе ўздоўж мяжы з Беларуссю. У супрацоўнікаў крымінальнай выведкі Службы аховы дзяржмяжы была інфармацыя аб злачынстве, якое рыхтуецца – кантрабандны груз павінен быў быць перапраўлены з Беларусі ў Літву. У выніку ў машыне выявілі 15 тысяч пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт. Кошт такога грузу ў Літве з падаткамі склаў больш за € 42 тысячы. У машыне таксама былі выяўленыя маскі і рацыі.

Каментар
Літва не пабачыла праблемы ў чэргах на мяжы: «Мядзінінкай» працуе ў звычайным рэжыме
2024.05.29 13:11

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў