Грамадзянін Беларусі не паспяваў на свой самалёт з Масквы ў Менск і пасля адмовы яго пачакаць прыгразіў замінаваць самалёт. У выніку ён вярнуўся дадому, але ў Менску яго затрымалі, паведамляе МУС Беларусі.
Беларус спазняўся ў маскоўскі аэрапорт на свой рэйс у Менск. Мужчына спрабаваў праз тэлефон узгадніць з дыспетчарамі падаўжэнне часу рэгістрацыі, але яму адмовілі. Тады ён прыгразіў замінаваць самалёт і нават накіраваў паведамленне на электронны адрас авіякампаніі.
Фальшывым мінёрам аказаўся 40-гадовы жыхар Полацку. МУС не паведамляе, ці паспеў мужчына на свой рэйс, але адзначае, што пасля таго, як беларус прыляцеў у Менск, яго адразу ж затрымалі.
Следчыя завялі крымінальную справу за заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку. Жыхару Полацку пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Алена Аляксандрава belsat.eu