Прадстаўнікі з розных фракцыяў і краінаў апублікавалі адкрыты ліст, паведамляе дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Яны звярнулі ўвагу на тое, што калі расейскія войскі застануцца ў Беларусі, гэта «варта разглядаць як акупацыю Беларусі».
«Любое дыпламатычнае рашэнне дзеля стрымлівання магчымай агрэсіі Расеі супраць Украіны павінна ўключаць незалежную і дэмакратычную будучыню Беларусі, а не адбывацца яе коштам», – падкрэслілі яны.
МГМ, belsat.eu