Ва ўсіх установах для дзяцей дашкольнага ўзросту ў Берасці прайшлі выхаваўча-патрыятычныя мерапрыемствы «Ліст аб Беларусі», паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Берасцейскай вобласці. У іх бралі ўдзел намеснік пракурора вобласці Аляксандр Точка і начальніца аддзелу па наглядзе выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Ірына Страпко.
Як паведамляе пракуратура, мэтай сустрэч было «фармаванне патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, а таксама асвятленне вынікаў расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе жыхароў БССР падчас і пасля вайны.
Так, на мерапрыемстве для выхаванцаў ясляў-сада №44 Аляксандр Точка расказаў дзецям пра гісторыю Беларусі, дзеці расказвалі, чым характэрны дзяржаўны сцяг і герб, арнамент, і што яны ведаюць пра подзвіг абаронцаў Берасцейскай крэпасці.
Таксама дзецям паказалі фільм пра вайну «Беларусь памятае», распавялі пра сімвал Дня Перамогі, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.
Алена Рувіна belsat.eu