Змаганне за адзіную беларускамоўную школу ў Камянецкім раёне, што на Берасцейшчыне, цягнулася больш за два гады.
За захаванне амельянецкай школы сабралі больш за тысячу подпісаў. Але ўсё ж школу, якая працавала больш за сорак гадоў, зачынілі.
Летась некаторыя настаўнікі і бацькі змаглі дабіцца таго, што чыноўнікі паабяцалі не зачыняць школу. Але 31 жніўня гэтага года былі пастаўленыя перад фактам – школы ў Амельянцы больш не будзе.
Усіх дзяцей, што вучыліся там перавялі ў школу вёскі Пагранічная. Мясцовыя лічаць, што неабходнасць напаўнення школы ў Пагранічнай і стала прычынай закрыцця Амельянецкай сярэдняй школы, на новым месцы дзеці будуць вучыцца па-расейску, а на ўвесь Камянецкі раён не засталося ніводнай школы з беларускай мовай адукацыі.
МГ belsat.eu