Беларусы сабралі больш за 23 тысячы еўра для дзяцей палітзняволеных


Грошы, якія сабралі беларусы, пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей дзейных і былых палітвязняў.

Мітынг салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі адбыўся на Катэдральнай плошчы Вільні з нагоды Дня палітвязня. Вільня, Літва. 21 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

Акцыю для дзяцей палітвязняў ладзіў праект «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby, Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы i Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.

«Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі. Мы разам з вамі можам дапамагчы адчуць гэтым семʼям і дзецям у іх, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі», – зазначалі арганізатары.

Заяўку на дапамогу падалі больш за 200 семʼяў.

Як паведаміў блогер Антон Матолька, па стане на 1 чэрвеня атрымалася сабраць усю запланаваную суму – € 23 400. Сабраныя сродкі пойдуць на экскурсіі, паездкі, падарожжы, дзіцячыя летнікі, а таксама адукацыйныя гурткі, спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў.

«Цяпер 234 дзіцяці змогуць ужо гэтым летам адправіцца ў летні лагер або запісацца на курсы па сваіх інтарэсах», – зазначыў Матолька.

Hавiны
Дачка палітзняволенай Алены Гнаўк была вымушаная пакінуць Беларусь
2024.05.26 22:45

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў