Паводле звестак Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, у Беларусі за мінулы тыдзень патанулі 30 чалавек.
З трох дзясяткаў загінулых 23 выпадкі прыпадаюць на апошнія выходныя. Большасць сітуацыяў – у Магілёўскай (10) і Віцебскай (6) вобласцях. Сярод патанулых чатыры дзіцяці.
У сувязі з гэтым у МНС нагадваюць, што купанне на неабсталяваных пляжах – небяспечнае, а ўжыванне алкаголю хай і ў маленькіх дозах падчас адпачынку – недапушчальнае.
Ратавальнікі таксама адзначаюць, што дзяцей на вадзе ні на секунду нельга пакідаць без нагляду.
МГ belsat.eu