Выбары ў Індыі і пацалунак праз плот на мяжы ЗША і Мексікі. Фатаграфіі тыдня


Марш жывых на памяць пра ахвяры Галадамору ў Асвенціме, паводкі ў паўднёвым штаце Бразіліі, прапалестынскія акцыі ў Нью-Ёрку – сабралі фатаграфіі за тыдзень.

Удзельнікі нясуць вялікі ізраільскі сцяг з зоркаю Давіда падчас штогадовага Маршу жывых на памяць пра ахвяраў Галакосту ў мемарыяле і музеі Аўшвіц-Біркенаў на месцы канцэнтрацыйнага лагеру. Асвенцім, Польшча. 6 траўня 2024 года.
Фота: Wojtek Radwanski / AFP / East News
Украінскі вайсковец паветранай выведкі перад запускам беспілотніка ў кірунку Бахмуту, Украіна. 10 траўня 2024 года.
Фота: Diego Herrera Carcedo / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Пажарнікі ратуюць каня з даху дому ў горадзе Каноас. Паўднёвы штат Рыў-Грандзі-ду-Сул сутыкнуўся з хваляю паводак пасля залеваў у Бразіліі. Як мінімум 107 чалавек загінулі ў выніку паводкі, яшчэ 136 лічацца зніклымі без вестак. Каноас, Бразілія. 9 траўня 2024 года.
Фота: Handout / Rio Grande do Sul Firefighters Department / AFP / East News
Чалавек ацэньвае ўзровень вады, лежачы ў ложку ў затопленай мясцовасці ў Гарысе (Garissa). Кенія змагаецца з адною з найгоршых паводак у найноўшай гісторыі. Прынамсі 257 чалавек загінулі і больш за 55 000 былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Гарыса. Кенія. 9 траўня 2024 года.
Фота: Luis Tato / AFP / East News
Жанчыны стаяць у чарзе, каб прагаласаваць на выбарчым участку падчас трэцяга этапу ўсеагульных выбараў у Бгапале, Індыя. 7 траўня 2024 года.
Фота: Gagan Nayar / AFP / East News
Ордуна Кастра, якая жыве ў Паўночнай Караліне і не можа пераехаць у Мексіку, цалуе сваю пляменніцу падчас сямейнай сустрэчы ля памежнага плота, які падзяляе Мексіку і ЗША. 6 траўня 2024 года.
Фота: Victor Medina / Reuters / Forum
Жанчына плача падчас пахавання свайго сына Назарыя Грынцэвіча, украінскага вайскоўца брыгады «Азоў» з пазыўным Грынка. Назарый быў адным з самых маладых байцоў, якія ўтрымлівалі завод «Азоўсталь» падчас трохмесячнай блакады. Пасля расейскага палону Грынцэвіч вярнуўся ва Украіну ў межах пагаднення наконт палонных. Пазней вайсковец ізноў пайшоў на фронт, дзе загінуў на полі бою. Вінніца, Украіна. 10 траўня 2024 года.
Фота: Roman Pilipey / AFP / East News
Паліцыя арыштоўвае прапалестынскіх дэманстрантаў каля штогадовай выставы моды Інстытуту касцюму ў Нью-Ёрку, ЗША. 6 траўня 2024 года.
Фота: Charly Triballeau / AFP / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў