Лідары ЕЗ вызначылі кандыдатуры на вышэйшыя пасады ў Еўразвязе на наступныя пяць гадоў


Лідары Еўразвязу на пасяджэнні 27 чэрвеня дамовіліся наконт прызначэння і кандыдатураў на вышэйшыя пасады ў ЕЗ і прынялі стратэгічны парадак дня на 2024–2029 гады – палітычны план, што вызначае будучы кірунак і мэты ЕЗ.

Антонью Кошта, Урзуля фон дэр Ляен, Кая Калас.
Фота: consilium.europa.eu

Старшынём Рады Еўропы абраны былы прэм’ер-міністр Партугаліі Антонью Кошта. На пасаду старшыні Еўракамісіі прапанавалі кандыдатуру Урзулі фон дэр Ляен. Гэта будзе яе другі тэрмін.

Прэм’ер-міністарку Эстоніі Каю Калас вылучылі на пасаду вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі.

Hавiны
Кіраўніца Еўракамісіі заклікала ЕЗ падрыхтавацца да магчымай вайны
2024.05.26 22:07

Кандыдата, прапанаванага на пасаду старшыні Еўракамісіі, яшчэ мусяць абраць большасцю галасоў дэпутаты Еўрапарламенту. А афіцыйнае прызначэнне вярхоўнага прадстаўніка ў замежных справах і палітыцы бяспекі патрабуе згоды абранага старшыні Еўракамісіі. Галасаванне наконт пасады старшыні ЕК пройдзе ў Еўрапарламенце ў ліпені.

Святлана Ціханоўская павіншавала Антонью Кошту з абраннем на пасаду старшыні Рады Еўропы.

«Вашае моцнае лідарства і адданасць еўрапейскім каштоўнасцям неабходныя сёння больш, чым калі-небудзь. Зычу вам поспехаў у вашай ключавой ролі ў гэтыя цяжкія часы», – напісала абраная прэзідэнтка Беларусі ў Х.

Hавiны
Рада Еўропы вітае новыя санкцыі супраць Беларусі і заклікае да забеспячэння іх поўнага выканання
2024.06.28 10:11

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў