Аргкамітэт для стварэння новай марксісцкай партыі фармуе рэгіянальную вертыкаль


Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт для стварэння ў Беларусі левай партыі, ідэйна-палітычнай платформай якой будзе марксізм, пачаў працэс фармавання рэгіянальнай вертыкалі. Аб гэтым заявіў адзін з чальцоў аргкамітэту Сяргей Вазняк.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Паседжанне партыі «Справядлівы свет». Крыніца: Reform.by

Стварэннем партыі займаюцца былыя лідары партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, Сяргей Вазняк і Аляксандр Бухвостаў.

29 студзеня на сустрэчы ў Менску быў утвораны гарадскі арганізацыйны камітэт, яго старшынём абраны Аляксандр Паўлаў, які раней узначальваў сталічную арганізацыю Партыі камуністаў Беларусі (пазней – партыі «Справядлівы свет»).

«Першымі задачамі аргкамітэту будуць: рэкрутынг патэнцыйных чальцоў партыі, стварэнне ячэек у раёнах сталіцы, правядзенне палітычнага навучання ў кантэксце падрыхтоўкі да Устаноўчага з’езду партыі», – напісаў у сваім акаўнце на «Facebook» Сяргей Вазняк.

Таксама Вазняк адзначыў, што аналагічныя камітэты збіраюцца стварыць ува ўсіх вобласцях Беларусі.

Нагадаем, што пра свой намер стварыць новую левую партыю лідары «Справядлівага свету», ліквідаванага ў верасні 2023 года, заявілі ў снежні. Сустаршынямі аргкамітэту зрабіліся Калякін, Бухвостаў і Вазняк. У першым звароце ад імя партыі яны напісалі, што ў краіне не засталося палітычных партыяў, якія «маюць адрозны ад дзейных уладаў погляд на стан рэчаў у краіне і прапаноўваюць грамадству альтэрнатыўныя варыянты палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы». У заяве таксама прагучала, што «Беларусь мае патрэбу ў масавай левай палітычнай партыі, якая базуецца на каштоўнасцях свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, салідарнасці і народаўладдзя».

Нагадаем, што ў 2023 годзе, пасля абнаўлення закону аб палітычных партыях, не прайшлі перарэгістрацыі і былі ліквідаваныя амаль усе партыі, якія існавалі ў краіне. Захаваць рэгістрацыю ўдалося толькі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычнай партыі і Камуністычнай партыі. Пазней у краіне з’явілася праўладная партыя «Белая Русь», створаная на базе аднайменнага грамадскага аб’яднання.

Інтэрв’ю
Лукашэнка не здолеў зліквідаваць палітычных партыяў. Што ад іх засталося і якія планы на выбары
2023.11.22 07:05

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў