Каардынацыйная рада прыняла важную змену ў статут


Каардынацыйная рада прыняла змены ў статут, якія дазваляюць сумяшчаць мандат дэлегата КР і пасаду ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, паведамляе прэс-служба КР.

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) і лідар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на Вялікай палітычнай канферэнцыі па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Варшава, Польшча. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

Змяненні былі прыняты галасаваннем агульным складам. «За» прагаласавала 60 дэлегатаў з 80.

Пункт 2.8 статута прыняты ў наступнай рэдакцыі:

«Дэлегат Каардынацыйнай рады не можа сумяшчаць пасаду прадстаўніка ці яго намесніка з правам голасу ў Абʼяднаным пераходным кабінеце з пасадамі спікера, віцэ-спікера, кіраўніка сакратарыята, кіраўніка камісіі ці сябра працоўнай групы па слуханнях АПК у Кардынацыйнай радзе».

Новую рэдакцыю статута КР пачала распрацоўваць на мінулым тыдні спецыяльна створаная працоўная група. Поўную версію дакументу КР абяцаў апублікаваць у пачатку ліпеня.

Нагадаем, што 12 чэрвеня адбылося першае паседжанне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. Ужо там выявіліся вялікія супярэчнасці паміж фракцыямі, якія засядалі ў КР і кіравалі ёю дасюль, і тымі, хто атрымаў перамогу на першых і пакуль адзіных выбарах. Месцамі дайшло нават да абвінавачванняў як у нежаданні аддаваць уладу, гэтак і ў імкненні яе ўзурпаваць.

Разбор
Якім мае быць парламент вольнай Беларусі: як яго выбіраць і колькі трэба дэпутатаў?
2024.06.17 16:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў