На выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі 6723 асобы. Мандаты размеркаваныя


На выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі 6723 беларусы. Найбольшую колькасць мандатаў атрымаў спіс каманды Паўла Латушкі і Руху «За свабоду», піша прэс-служба КР.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Каардынацыйная рада арганізуе слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат

Месцы ў Каардынацыйнай радзе размеркаваліся наступным чынам:

  1. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» – 28 мандатаў (2358 галасоў).
  2. Блок Пракоп’ева – Ягорава – 13 мандатаў (1050 галасоў).
  3. «Незалежныя беларусы» – 8 мандатаў (616 галасоў)
  4. «Еўрапейскі выбар» – 8 мандатаў (605 галасоў).
  5. «Моладзевы наступ» – 7 мандатаў (598 галасоў).
  6. «Наша справа» – 7 мандатаў (489 галасоў).
  7. «Воля» – 6 мандатаў (432 галасы).
  8. «Хопіць баяцца» – 3 мандаты (226 галасоў).
  9. «Голас дыяспар – Адзінства па-над межамі» – 0 мандатаў (184 галасы).
  10. «Салідарнасць» – 0 мандатаў (104 галасы).
  11. «Краіна для жыцця» – 0 мандатаў (61 голас).

Апошнія тры спісы не атрымалі мандатаў, бо не набралі 3 % галасоў, згодна з правіламі выбараў у КР.

Усяго на выбары ў Каардынацыйную раду былі зарэгістраваныя 12 спісаў. Спіс «Закон і правапарадак», які ўзначальваў Аляксандр Азараў, быў выключаны за выкарыстанне плану «Перамога» для перадвыбарчай агітацыі. Выбарчая камісія палічыла гэта неправамерным.

Выбары ў КР
«Рэжым бачыць пагрозу сваёй злачыннай уладзе». Ціханоўская – пра выбары ў Каардынацыйную раду
2024.05.25 14:55

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў