У беларускай ІТ-індустрыі ўсплёск звальненняў – больш за 2 тысячы за вясну


У Беларусі расце колькасць звальненняў у ІТ-галіне, паведамляе devby.io са спасылкай на ўласныя ацэнкі і дадзеныя Белстату.

Фота мае ілюстрацыйны характар.
Крыніца: Shutterstock

За сакавік і красавік бягучага года былі звольненыя больш за 2300 чалавек, у той час як у студзені – лютым – каля 1600 супрацоўнікаў.

Са снежня 2023 года ў беларускім ІТ-сектары звальнялі менш за 1000 чалавек штомесяц. Цяперашні ўсплёск можа быць звязаны з чарговым сыходам ІТ-кампаніяў з Беларусі, зазначае devby.io.

За першае паўгоддзе 2024 года ў ліквідацыю сышлі некалькі дзясяткаў ІТ-кампаніяў. У прыватнасці, у Менску зачыніліся офісы Playtika, Apalon, Belka Games, InData Labs, Evolution Gaming, Skywind Tech By, Steel Monkeys і інш.

Аб’ектыў
ІТ-галіна тармозіць эканоміку
2024.01.12 21:01

У 2021 годзе з Беларусі з‘ехалі 17,6 % ІТ-спецыялістаў. Праз год паказнік павялічыўся больш чым удвая і склаў 47,7 %. Летась тэмпы ад‘езду ўвогуле дасягнулі рэкордных 57,2 %.

Сярэдні заробак у галіне ІТ у Беларусі за год упаў на 1 % у доларах, пры гэтым у рублях павялічыўся больш, чым на 10 %.

Аб’ектыў
Беларускі ІТ-сектар губляе працоўныя кадры
2024.04.18 22:51

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў