Расея плануе размясціць у Беларусі тактычную ядравую зброю


Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея мае намер размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядравую зброю, паведамляе Руская служба ВВС. Будаўніцтва адмысловага сховішча плануецца скончыць ужо 1 ліпеня 2023 года.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: Sputnik Беларусь

Па словах Пуціна, ён дамовіўся пра гэта з Аляксандрам Лукашэнкам і дамоўленасць будзе рэалізаваная без парушэння рэжыму нераспаўсюду ядравай зброі.

Паводле Пуціна, Расея ўжо дапамагла пераабсталяваць некалькі беларускіх ваенных самалётаў для прымянення тактычнай ядравай зброі і перадала Менску ракетныя комплексы «Іскандэр», якія могуць несці такія зарады. 3 красавіка беларускія пілоты распачнуць у Расеі навучанне па кіраванні самалётамі, абсталяванымі ядравай зброяй.

Падставай для такога рашэння, паводле прэзідэнта РФ, стала заява намесніка міністра абароны Вялікай Брытаніі, што яны збіраюцца пастаўляць снарады са збедненым уранам ва Украіну.

«Але нават па-за кантэкстам гэтых падзеяў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даўно ставіць пытанне пра тое, каб размясціць на тэрыторыі Беларусі расейскую тактычную ядравую зброю», – сказаў Пуцін у інтэрв’ю для праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін».

Hавiны
Каментар Валера Сахашчыка з нагоды намеру Пуціна размясціць у Беларусі ядравую зброю
2023.03.25 21:46

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў