Беларусы ў яшчэ большай ізаляцыі: Польшча прыкметна скараціла колькасць выдаваных візаў


Польшча прыкметна скараціла колькасць выдаваных візаў у 2024 годзе. Зніжэнне вагаецца ад 50 % да нават 90 % у залежнасці ад тыпу візы. Пра гэта напісала «Rzeczpospolita» са спасылкаю на звесткі МЗС краіны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польская віза.
Фота: Белсат

У перыяд з 1 студзеня да 14 чэрвеня выдадзеныя 98 тысячаў працоўных візаў супраць 284 тысячаў летась. У асноўным іх атрымальнікамі былі грамадзяне Беларусі (32 тысячы), Украіны (47 тысячаў) і Грузіі (3659 візаў).

Таксама была абмежаваная выдача гуманітарных візаў, што ў 2020–2023 гадах у асноўным атрымлівалі беларусы. У мінулым годзе было выдадзена 4539 такіх візаў, прычым не толькі беларусам, але і грамадзянам іншых краінаў. Сёлета пакуль выдалі толькі 542 гуманітарныя візы.

Зменшылася і колькасць выдадзеных шэнгенскіх віз – са 105 223 за ўвесь мінулы год да 40 316 сёлета.

Новае кіраўніцтва МЗС з пачатку года спыніла выдачу візаў у межах праграмы Poland.Business Harbour (усяго да закрыцця было выдадзена каля 100 тысяч).

«У MSWiA ідзе аналітычная праца, якая вызначыць прыярытэты польскай міграцыйнай палітыкі, што таксама акажа ўплыў на ўзмацненне жорсткасці сістэмы выдачы віз», – рэзюмуе Rzeczpospolita.

Гісторыі
«Узмацненне жорсткасці ў выдачы візаў». З польскімі візамі стане складаней, а PBH не вернуць
2024.04.04 08:01

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў