Увечары 17 чэрвеня ў Івацэвічах супрацоўнікі ДАІ і службоўцы ў вайсковай форме затрымалі двух мужчынаў, якія падарожнічалі на аўтамабілі з расейскімі нумарамі і Z-налепкай. Адзін з іх крычаў: «Мяне казлом абазвалі беларусы! А я расеец б…!» Што сталася прычынаю затрымання, пакуль не вядома, піша «Ганцавіцкі час».
За гэтых мужчынаў заступалася жанчына. Вайскоўцы адвялі яе ў службовую машыну. На відэа, што знялі відавочцы, чутно багата мацюкоў.
Інцыдэнт здарыўся напярэдадні вечарам ля крамы «Санта» на Дэпутацкай вуліцы ў Івацэвічах. Праз што расейцы былі затрыманыя, пакуль не вядома. Міліцыя гэтую гісторыю яшчэ не пракаментавала.
Падобна на тое, што мужчыны былі нецвярозыя. На адным з іх была футболка з надпісам «Ветлівыя людзі». Іншы скардзіўся: «Мяне казлом абазвалі беларусы! А я расеец б…!»
На затрыманых надзелі ў кайданкі. Мужчынаў адвезлі ў пастарунак, а іхную машыну забраў эвакуатар.
Як напісаў «Ганцавіцкі час», за тым, што адбывалася, назіралі дзясяткі мінакоў.
Аўтамабіль расейцаў зарэгістраваны ў Ленінградскай вобласці. «Белсат» даведаўся, што ён знаходзіцца ў залогу аднаго з расейскіх банкаў.
Сяргей Крот belsat.eu