КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» журналістак Вольгу Лойку і Алену Талкачову


КДБ абнавіў «спіс тэрарыстаў» і ўнёс туды журналістак «Tut.by» Вольгу Лойку і Алену Талкачову. Цяпер яны на волі, але знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезду.

Вольга Лойка і Алена Талкачова. Крыніца: prisoners.spring96.org
Скрыншот: kgb.by

Раней, 17 сакавіка 2022 года, стала вядома, што на волю выйшла беларуская палітзняволеная Вольга Лойка, фігурантка «справы Tut.by», якая правяла за кратамі ў СІЗА № 1 Менску 10 месяцаў. Вольга Лойка была галоўным рэдактарам палітыка-эканамічнага блока навін парталу.

Журналістку Алену Талкачову вызвалілі 18 ліпеня 2022 года. Яна была за кратамі больш за год, яе таксама падазравалі ў межах «справы Tut.by» ва «Ухіленні ад сплаты падаткаў» (арт. 243 КК РБ), але не судзілі. Праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай. Алена Талкачова працавала ў «Tut.by» з 2014 года, з раздзелу «Нерухомасць» перайшла ў раздзел «Грошы і ўлада». Калегі згадвалі, што яна першай збірала рэчы для перадачаў затрыманым супрацоўнікам.

Hавiны
Парталу «TUT.BY» споўнілася 22 гады
2022.10.05 14:37

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў