У красавіку беларускія айцішнікі атрымалі самыя нізкія з пачатку года заробкі


Сярэдні заробак у галіне ІТ у Беларусі за год упаў на 1 % у доларах, пры гэтым у рублях павялічыўся больш, чым на 10 %, піша devby.io са спасылкай на Белстат.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: cottonbro studio / Pexels

У валюце заробак айцішнікаў у красавіку склаў 2159 долараў, або 7034,7 рубля. Гэта менш, чым у сакавіку, калі пасля выплатаў гадавых бонусаў спецыялісты ІТ атрымалі амаль 8 тысяч рублёў.

Сумарна за чатыры месяцы 2024 года сярэдні заробак у ІТ у Беларусі ў нацыянальнай валюце склаў 7229 рублёў. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам заробак павялічыўся больш, чым на 700 рублёў, або на 11 %.

У валюце сярэдні заробак у ІТ у красавіку склаў 2159 долараў, што на 1,2 % менш, чым у красавіку 2023 года. Раней самы нізкі заробак быў зафіксаваны ў студзені 2024 года – 2175,8 долара.

Аб’ектыў
Беларускі ІТ-сектар губляе працоўныя кадры
2024.04.18 20:51

За студзень – красавік сярэдні заробак у ІТ у валюце склаў 2244 долары. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам заробак упаў амаль на 90 долараў, або на 3 %.

Паводле Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак (да выплаты падаткаў) у Беларусі ў красавіку павялічыўся на 21,4 рубля і склаў 2182,5 рубля.

У Менску сярэдні заробак у красавіку пасля росту ў сакавіку знізіўся да 2942,7 рубля, за год ён павялічыўся на 15 %. Самым нізкім заробак быў у Магілёўскай вобласці – 1815,7 рубля (рост за год на 16,9 %).

Самыя высокія заробкі ў красавіку былі ў ІТ: 7034,7 рубля. Але за месяц яны паменшыліся на 900 рублёў. За год рост склаў толькі 5,7 %. Самы нізкі заробак атрымлівалі ў красавіку працаўнікі цырульняў і салонаў прыгажосці – 1153,5 рубля.

Hавiны
Заробкі ў Беларусі ў красавіку зноў выраслі, знізіўшыся ў Менску і ў ІТ
2024.05.24 12:50

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў