Затрыманыя некалькі студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту. Пра гэта гаворыцца ў анонсе фільма ОНТ. Прапагандысты сцвярджаюць, што студэнты былі завербаваныя спецслужбамі Украіны.
У анонсе гаворыцца, што «група падлеткаў на чале з украінскай «чырвонай жабай» рыхтавалася падарваць Беларусь».
Сцвярджаецца, што група называлася «Чорныя салаўі» і кіравала імі грамадзянка Украіны Марыя Місюк. Пералічваюцца і іншыя імёны: Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка, Аляксандра Пуліновіч.
Ася Саковіч belsat.eu