Кіраўнік Следчага камітэту Расеі Аляксандр Бастрыкін прыляцеў у Берасце ўвечары 20 чэрвеня. Пра візіт паведаміў тэлеграм-канал Берасцейскага аблвыканкаму.
Бастрыкіна суправаджае кіраўнік Следчага камітэту Беларусі Дзмітрый Гара. 21 чэрвеня яны правядуць супольнае паседжанне калегіяў.
Бастрыкін таксама возьме ўдзел у мерапрыемствах да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай айчыннай вайны 22 чэрвеня.
Пра прылёт самалёта Бастрыкіна ўвечары 20 чэрвеня паведаміў канал «МотолькоПомоги». Борт вылецеў з аэрапорту «Унукава» а 19:44, прызямліўся ў Берасці, а потым паляцеў у Менск.
Марыя Міхалевіч belsat.eu