Украіна не выпускае ў Польшчу беларускага добраахвотніка


Паводле інфармацыі, што стала вядомая «Белсату», на ўкраінскім памежным пераходзе «Устылуг» кіраўніцтва пераходу не пусціла ў Польшчу беларускага добраахвотніка Юрыя Кіселюка з пазыўным Дызель.

Беларускі добраахвотнік Юрый Кісялюк. Фота, дадзенае рэдакцыі

Ваяр-ветэран Юрый Кісялюк ваюе з самага пачатку поўнамаштабнай вайны на баку Украіны. Ён планаваў выехаць у Польшчу і звярнуцца там па міжнародную абарону. Аднак украінскія памежнікі адмовіліся яго выпускаць. Прычына – пратэрмінаваны пашпарт.

Паводле Кіселюка, перад тым, як выязджаць з Украіны, ён падаў рапарт на звальненне з ЗСУ.

Беларускі добраахвотнік Юрый Кісялюк. Фота, дадзенае рэдакцыі

Звычайна ў такіх сітуацыях украінскі бок запытвае польскі, ці прыме той асобу без дакументаў, якая хоча заехаць у Польшчу і папрасіць там міжнароднай абароны. Калі польскі бок адмаўляе, то ўкраінцы асобу не выпускаюць. Мы звярнуліся па каментар у памежныя службы абедзвюх краінаў. У польскай нам адказалі, што ніхто да іх з такім зваротам не звяртаўся. Ва ўкраінскай памежнай службе нам параілі пазваніць заўтра, 20 чэрвеня, у працоўны час.

«Мы не кампетэнтныя, каб каментаваць гэтую сітуацыю. Трэба разбірацца», – адказалі нам у Валынскім памежным атрадзе.

«Белсат» будзе сачыць за развіццём сітуацыі.

belsat.eu

Стужка навінаў