У Беларусі вырашылі стварыць «больш прывабныя ўмовы», каб пенсіянеры працавалі і на пенсіі


Аляксандр Лукашэнка даручыў увесці дадатковыя матэрыяльныя стымулы для працоўных пенсіянераў. Пра гэта гэтым заявіў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Юрый Сянько па выніках сустрэчы з ім, перадае БелТА.

Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

Меркаваная навацыя звязаная з індывідуальным каэфіцыентам заробку (ІКЗ), бо цяпер працоўным пенсіянерам звыш ІКЗ 1,3 пенсія не выплачваецца. То бок, яны не атрымліваюць частку сродкаў.

Таму прапануецца дазволіць пенсіянерам працаваць і надалей, але «на больш прывабных умовах». Юрый Сянько ўпэўнены, што захаванне напрацаванага каэфіцыента будзе важным элементам для людзей, якія маюць добры досвед працы, прафесійныя навыкі, сілы і жаданне працягваць працаваць «у тых напрамках, па якіх мы сёння бачым неабходным захаваць працоўных пенсіянераў».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы раскрытыкаваў беларусаў за тое, што яны не могуць працаваць, як кітайцы.

«Вы ведаеце, каб нешта патрабаваць, трэба працаваць. І вы бачылі, як працуюць кітайцы. Канешне, нашы не працуюць так і працаваць, напэўна, не будуць. Але калі б мы блізка былі да працы і аб’ёмаў, якія выконваюць кітайскія работнікі, я думаю, мы б у некалькі разоў багацейшымі былі», – сказаў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі.

Адносна ФПБ Лукашэнка назваў плюсам тое, што «гэта дзяржаўныя людзі», а мінусам – што яны «малаактыўныя, то забюракратызаваліся, то не аказалі дапамогу і падтрымку і іншае».

Імкненне заахвоціць пенсіянераў да працы нават на пенсіі звязанае з тым, што  ў Беларусі працягвае расці дэфіцыт працоўных кадраў. Пра гэта сведчаць звесткі Рэспубліканскага банку вакансіяў. Станам на 4 чэрвеня ў Беларусі было 155 022 вакансіі. Гэта на 1012 вакансіяў больш, чым было яшч 1 чэрвеня. А з 29 лютага рост колькасці запатрабаваных працаўнікоў склаў амаль 18 тысячаў чалавек. Фактычна, прырост ідзе на 6 тысячаў вакансіяў штомесяц.

Інфаграфіка
Плюс тысяча новых вакансіяў за тры дні. Рынак працы ў Беларусі працягвае штарміць
2024.06.05 14:21

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў