Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Дэйнэка папрасіў перадаць 30 срэбранікаў кіраўніку Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Анатолю Лапо. Перадача адбылася на ўкраінска-румынскай мяжы, дзе быў амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал.
Сяргей Дэйнэка апублікаваў відэа, у якім тлумачыць, што зрабіў гэта ў адказ на агрэсію, якая вядзецца Расеяй супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі:
«Як вядома, трыццаць срэбранікаў – плата за здраду. За ўдар у спіну Украіне паспрабаваў перадаць іх кіраўніку Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанту Лапо А. П.».
Перадаць мяшочак з манетамі спрабавалі праз мясцовага прадстаўніка памежнай службы Украіны.
Аднак амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал адмовіўся прымаць перадачу, заявіўшы, што для яго гэта не загад, развярнуўся і выйшаў з кабінету. Срэбранікі паляцелі яму ўслед са словамі: «З пагардаю».
Паводле Новага Запавету, трыццаць срэбранікаў – плата за здраду, якую атрымаў Юда Іскарыёт, пагадзіўшыся выдаць Ісуса Хрыста.
АД belsat.eu