З Беларусі пасля 2020 года эмігравалі 200 тысяч асобаў, паведамілі ў МУС


Кіраўнік дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў, што Беларусь пасля 2020 года пакінулі больш за 200 тысяч асобаў. Колькі з іх палітычных уцекачоў, невядома, сказаў міліцэйскі чыноўнік у эфіры ОНТ.

Людзі ідуць на цягнік ля чыгуначнага вакзалу станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Аляксей Бягун паведаміў, што «за 2021–2022 гады пакінулі тэрыторыю Беларусі больш за 200 тысяч грамадзянаў»:

«Гэта розныя прычыны: або від на жыхарства, або рэлакацыя айцішнікаў і іх сямейнікаў і гэтак далей. Натуральна, гэта багата, бо гэта працаздольнае насельніцтва».

Міліцэйскі чыноўнік запэўніў, што дзяржава «ведае кожнага», хто з’ехаў. «Але казаць, што гэта быў выезд з палітычных або непалітычных матываў, не заўсёды карэктна», – сказаў Бягун.

Гісторыі
«Чым даўжэй чалавек на чужыне, тым меней шанцаў, што ён вернецца». Пра эміграцыю з Беларусі раней і цяпер
2024.01.15 07:20

На ягоную думку, «дзяржава заўсёды адкрытая» для беларусаў-эмігрантаў». «Мы ніколі не ставілі перапонаў для вяртання ўласных грамадзянаў», – заявіў міліцэйскі чыноўнік, не згадаўшы выпадкі затрымання беларусаў пасля вяртання на радзіму, у тым ліку наўпрост на мяжы.

Hавiны
67-гадовую жанчыну, якая вярнулася ў Беларусь са Швецыі, асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі
2024.01.13 13:07

Летась, паводле праваабаронцаў «Вясны», сілавікі схапілі не менш як 207 грамадзянаў, якія прыехалі дадому. 18 з іх сталі фігурантамі крымінальных справаў.

Hавiны
Не менш як 207 асобаў затрыманыя па вяртанні ў Беларусь за год. Статыстыка праваабаронцаў
2024.01.11 14:16

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў