У сувязі з выхадам указу Лукашэнкі, які робіць немагчымым абмен беларускага пашпарту за мяжой, кіраўніца аддзелу прававой дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская апублікавала пакрокавую інструкцыю атрымання польскага праязнога дакументу для замежнікаў.
![Беларускі пашпарт і польскі праязны дакумент для замежніка](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Беларускі пашпарт і польскі праязны дакумент для замежніка.
Фота: Белсат
У якіх выпадках можна атрымаць польскі праязны дакумент:
- пашпарт згублены
- пашпарт пашкоджаны альбо непрыдатны для выкарыстання
- скончыўся тэрмін дзеяння пашпарту
- пашпарту ніколі не было (датычыць толькі грамадзянаў Беларусі)
Які статус трэба мець:
- часовы від на жыхарства на любых падставах (толькі для грамадзянаў Беларусі)
- сталы від на жыхарства
- дазвол на знаходжанне доўгачасовага рэзідэнта ЕЗ
- дадатковая абарона
- дазвол на знаходжанне па гуманітарных прычынах
- польскі праязны дакумент выдаецца тэрмінам на 1 год.
Што трэба, каб атрымаць:
- запоўніць заяву
- прыкласці 2 фотаздымкі
- прадставіць пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу і грамадзянства
- прадставіць копію дазволу на знаходжанне
- пацверджанне рэгістрацыі па месцы жыхарства (zameldowanie)
- дакументы, неабходныя для пацверджання абставінаў, указаных у заяве (напрыклад, дакументы, якія пацвярджаюць немагчымасць атрымання пашпарту ў краіне паходжання, рашэнне аб прадстаўленні дадатковай абароны на тэрыторыі Польшчы і т.п.)
- гербавы збор (грамадзянам Беларусі не трэба)
Заяву і камплект дакументаў трэба падаваць у Ваяводскае ўпраўленне па месцы жыхарства.
Разбор
Што трэба ведаць пра адмову выдаваць і працягваць беларускія пашпарты за мяжой
2023.09.05 19:21
Якія спрашчэнні існуюць для грамадзянаў Беларусі:
- не трэба плаціць дзяржаўную пошліну
- атрымаць праязны дакументы могуць і тыя беларусы, якія ніколі не мелі пашпарту (напрыклад, дзеці, якія нарадзіліся ў Польшчы)
- не трэба даказваць немагчымасць атрымання пашпарту ў краіне паходжання
- можна мець часовы від на жыхарства на любых падставах (праца, навучанне, гуманітарная віза, аб’яднанне з сям’ёй і т.п.)
У Цэнтры беларускай салідарнасці можна атрымаць бясплатную кансультацыю па атрыманні польскага праязнога дакументу: @cbshelp (Telegram).
6 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў афіцыйна апублікаваны Указ Лукашэнкі № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў». Дакумент змяняе парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдураў, а таксама натарыяльныя дзеянні, якія маюць права ўчыняць дыпламатычныя агенты і консульскія службовыя асобы. Указ забараняе амбасадам і консульствам выдаваць пашпарты беларусам.
Марыя Міхалевіч belsat.eu