6 чэрвеня ў Вайскова-медычным інстытуце ў Варшаве памёр паранены жаўнер 1-й бранятанкавай брыгады. Пра гэта паведамілі ў Генеральным камандаванні войскаў Польшчы.
Нягледзячы на аказаную дапамогу і намаганні дактароў, выратаваць жыццё вайскоўца не ўдалося.
«Матэўшу, наш браце ў службе, ты выканаў словы прысягі. Спачывай у супакоі», – гаворыцца ў паведамленні.
28 траўня сталася вядома, што мігрант, які спрабаваў нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу, напаў з нажом на польскага жаўнера. Раненне было сур’ёзным, вайскоўца даставілі ў шпіталь. Чарговы інцыдэнт на мяжы здарыўся 3 чэрвеня. Працаўнік Памежнай аховы Польшчы быў паранены ў выніку нападу мігранта, ён у цяжкім стане. Ёсць рызыка, што не атрымаецца ўратаваць пашкоджанае вока.
Якуб Хруст belsat.eu