Аляксандра Герасіменя распавяла, што ў Польшчы разводзіцца з мужам


Беларуская чэмпіёнка свету ў плаванні Аляксандра Герасіменя распавяла пра тое, што цяпер у стане разводу са сваім мужам былым спартоўцам Яўгенам Цуркіным. Пра гэта піша выданне «Трыбуна» са спасылкай на «Gazeta Wyborcza».

Аляксандра Герасіменя ў Варшаўскай студыі Белсат ТВ. 21 кастрычніка 2020 г.
Фота: Яна Пракопчык / Белсат

Медалістка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету ў плаванні Аляксандра Герасіменя распавяла пра развод са сваім мужам Яўгенам Цуркіным. Журналістка выдання «Gazeta Wyborcza» запыталася ў беларускай спартоўкі пра станоўчыя эмоцыі ад дачкі, мужа, блізкіх. У адказ на гэтае пытанне Аляксандра Герасіменя сказала, што разводзіцца з мужам, яны разышліся ў Польшчы.

«Я магу сама паклапаціцца пра сябе і сваю сям’ю. Мама са мной, яна клапоціцца пра дзіця, калі я на працы. Я дам рады. Акрамя таго, што я буду скардзіцца? Падумайце пра людзей ва Украіне», – сказала Аляксандра Герасіменя.

Яўген Цуркін, муж Аляксандры Герасімені таксама спартовец. Ён у мінулым быў плыўцом зборнай Беларусі.

Каментар
Аляксандра Герасіменя пра завочны суд: Паказальны выступ з мэтай завалодаць чужой маёмасцю
2022.12.19 20:46

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў