Праваабаронцы распавялі, колькі цяпер у Беларусі няпоўнагадовых палітвязняў


Праваабарончы цэнтр «Вясна» да Міжнароднага дня абароны дзяцей падрыхтаваў агляд, прысвечаны па няпоўнагадовым палітвязням.

Палітвязні, якія трапілі за кратамі няпоўнагадовымі.
Калаж: spring96.org

Праваабарончы цэнтр «Вясна» зазначае, што па стане на 31 траўня 2024 года ў Беларусі налічваецца двое няпоўнагадовых палітзняволеных – 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк і 17-гадовы беларус Трафім Барысаў. Іх вінавацяць у тэрарызме ў межах так званай справы «Чорных салаўёў».

Чацвёра палітвязняў былі няпоўнагадовымі на момант затрымання, сустрэлі 18-годдзе за кратамі і дасюль застаюцца ў зняволенні: Мікіта Залатароў, Павел Піскун, Алег Дабрыднеў, Мікіта Бруй.

Хвораму на эпілепсію Мікіце Залатарову на момант затрымання ў жніўні 2020 году было 16 гадоў. Агулам яму прысудзілі 4,5 гады калоніі, а потым узмацнілі ўмовы адбыцця пакарання і перавялі на турэмны рэжым.

Алега Дабрыднева затрымалі ў лістападзе 2022 года за дзень да 18-годдзя. Ён трапіў пад пераслед удзел у закрытым чаце «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта», які МУС вызнала экстрэмісцкім фармаваннем. Хлопцу прысудзілі 3,5 гады пазбаўлення волі.

Па той жа справе «Саюзу беларускага нацыянальнага шчыту» прыходзіў Мікіта Бруй – стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. На момант затрымання яму было 17 гадоў, а 18 споўнілася сёлета ў сакавіку. Суд прызначыў хлопцу тры гады выхаваўчай калоніі.

У 2022 годзе ва ўзросце 17 гадоў быў затрыманы палітвязень Павел Піскун. Ён трапіў пад пераслед за тое, што зняў на мабільны тэлефон расейскую вайсковую тэхніку і даслаў гэта відэа ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. Яго прысудзілі тры гады зняволення.

Яшчэ дзевяць беларусаў былі затрыманыя няпоўнагадовымі, цалкам адбылі пакаранне і ўжо выйшлі на волю. Гэта Эдуард Кудынюк, Аляксандр Вінярскі, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук (усе чацвёра правялі за кратамі амаль тры гады), Арцём Вайцяховіч (больш за шэсць месяцаў у зняволенні), Давід Збаранскі, Сяргей Гацкевіч, Дзяніс Хазей (усе – больш за два гады ў зняволенні) і Віталь Прохараў (амаль два гады).

Гісторыі
«Татачка, чаму я тут сяджу? Калі мяне выпусцяць?» Бацька 16-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова – пра зняволенне сына
2021.04.17 07:51

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў