Родныя Віктара Бабарыкі трапілі на прыём да адміністрацыі калоніі ў Наваполацку


17 ліпеня родныя палітвязня Віктара Бабарыкі размаўлялі з адміністрацыяй папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Самога вязня яны так і не пабачылі, паведамляе Telegram-канал палітыка.

Віктар Бабарыка ў судзе. Менск, Беларусь. 6 ліпеня 2021 года.
Фота: Алексей Матюш / Sb.by

Падчас прыёму ў адміністрацыі калоніі № 1 у Наваполацку родныя палітвязня Віктара Бабарыкі даведаліся, што палітвязня цяпер трымаюць у памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Туды адпраўляюць як пакаранне за парушэнні і на пэўны тэрмін.

Адміністрацыя калоніі заявіла, што здароўю і жыццю палітвязня нібыта нічога не пагражае. Самога палітыка родныя пабачыць не змаглі. Але адміністрацыя сцвярджае, што перапіска ў ПКТ не забароненая. Вось толькі лістоў ад вязня няма некалькі месяцаў. Тэлефанаванні забаранілі.

Чаму Бабарыку змясцілі ў ПКТ і ці доўга ён там застанецца – невядома.

Раней BELPOL са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што палітзняволенага Віктара Бабарыку, ад якога ўжо больш за два месяцы няма ніякай інфармацыі, трымаюць у памяшканні камернага тыпу наваполацкай папраўчай калоніі № 1.

Hавiны
«BELPOL»: Віктар Бабарыка ўтрымліваецца ў ПКТ наваполацкай калоніі
2023.07.08 17:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў