Сілавікі выклалі «пакаяннае» відэа спевака Сашы Нэма


Падкантрольны ГУБАЗіКу Telegram-канал «ГУ БАЗА» выклаў відэа, на якім спявак Саша Нэма просіць прабачэння за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Пасля допыту ў ГУБАЗіКу Саша Нэма выклаў сторыз у Instagram. Скрыншот з відэа sasha_nemo_official / Instagram

Паводле «ГУ БАЗА», спявак Саша Нэма нібыта сам прыйшоў у міліцыю і папрасіў даць яму магчымасць перапрасіць.

«У 2020 годзе нашая краіна перажыла вялікія ўзрушэнні. На жаль, шмат якія людзі паддаліся правакацыям тых, хто хацеў зрынуць уладу ў нашай краіне, і тым самым здзейснілі вялікую-вялікую памылку. 16 жніўня 2020 года я таксама ўдзельнічаў у мітынгах, у чым вельмі моцна раскайваюся. Гэта глабальна паўплывала на маю кар’еру», – сказаў на камеру Саша Нэма.

У роліку сілавікоў Саша Нэма папрасіў выбачэння «перад усёй краінай – ад шараговага рабочага да прэзідэнта». Спявак таксама зазначыў, што робіць гэтую заяву ў будынку ГУБАЗіКу, і паабяцаў, што ягоныя далейшыя дзеянні будуць «накіраваныя на стварэнне».

Акрамя таго, Саша Нэма выклаў сторыз у Instagram, дзе распавёў, што ён быў у ГУБАЗіКу і «гэта была вельмі цяжкая і складаная размова з паказаннямі». Паводле спевака, «пакаяннае» відэа ён запісаў «ад душы, ад чыстага сэрца».

Артыкулы
Маўчаць ці каяцца? Як не згубіць сябе, калі ГУБАЗіК вымагае пакаянняў
2021.10.18 09:33

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў