У Берасці Z-актывістка хадзіла са сцягам Расеі з «Z». ГУБАЗіК пагражае тым, хто абурыўся


Сілавікі апублікавалі відэа, на якім жанчына з расейскім сцягам з літарай «Z» у Берасці спрачаецца з іншымі мясцовымі жыхарамі. Аднаго з іх затрымаў ГУБАЗіК. Журналісты даведаліся, хто гэтая правакатарша.

Правакатарка Наташа з Пружанаў.
Крыніца: REFORM.news

Наталля – прарасійская фрык-актывістка з «патрыётаў Беларусі» родам з Пружанаў, высветліў «REFORM.news». На днях яна ў чарговы раз хадзіла па Берасці з расейскім сцягам і Z-сімволікай. Адна з жанчын, якая заўважыла гэта, папрасіла прыбраць сімволіку і прыстрашыла міліцыяй:

«У мяне па горадзе ходзіць чалавек і махае сцягам. Мне цікава, з якой мэтай вы гэта робіце».

Яшчэ адзін мужчына сказаў, што у Беларусі так не ходзяць.

Міліцыя на гэта адрэагавала, праўда, выступіла на баку Z-правакатаркі Наталлі. ГУБАЗіК паведаміў, што жанчына, якая абурылася тым, што адбываецца, у той жа дзень з’ехала ў Польшчу, а раней пісала ў «экстрэмісцкіх» чатах.

«А вось яе змоўшчыка вы хутка ўбачыце, ён ужо ў ізалятары», – заявілі прадстаўнікі ГУБАЗіКу.

Правакатарцы Наталлі 45 гадоў. У яе ёсць сын. На сайтах знаёмстваў яна шукае мужа ад 39 да 54 гадоў.

Яна рэгулярна выкладвае ў сацсеткі фота і відэа з праўладных аўтапрабегаў, прапагандысцкіх мерапрыемстваў і ролікі, у якіх усхваляе Уладзіміра Пуціна.

Літару «Z» жыхары Беларусі заўважылі ў пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Яна была намаляваная на некаторых аўтамабілях з расейскімі вайскоўцамі, якія знаходзіліся ў Беларусі і ў тым ліку ехалі ва Украіну праз Беларусь. Пазней расейскія прапагандысты прыдумалі розныя лозунгі з ужываннем гэтага сімвала.

Hавiны
«Мяне казлом абазвалі беларусы!» У Івацэвічах затрымалі расейцаў на аўтамабілі з Z-налепкай
2023.06.18 16:12

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў