Дзярждэпартамент ЗША аднёс Беларусь да ліку краін-спонсараў гандлю людзьмі


Беларусь трапіла у спіс краін-спонсараў гандлю людзьмі за прымусовую працу палітвязняў і людзей у ЛПП, вываз украінскіх дзяцей, а таксама міграцыйны крызіс. Такую ацэнку даў Дзярждэпартамент ЗША.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Светлагорскі ЛПП.
Фота: gp.by

Паводле Дзярждэпу, Беларусі не цалкам адпавядае мінімальным стандартам па выкараненні гандлю людзьмі і не прыкладае значных намаганняў для гэтага.

Адзначаецца, што некаторыя крокі па барацьбе з гандлем людзьмі Беларусь усё ж такі распачала. Напрыклад, падтрымала кампанію па павышэнню дасведчанасці аб бяспечнай працоўнай міграцыі. Аднак ёсць шмат куды больш важкіх мінусаў. Сярод іх практыка прымусовай працы ў лячэбна-працоўных прафілакторыях.

«Улады прымушалі тысячы людзей з наркатычнай або алкагольнай залежнасцю, а таксама палітычных зняволеных і асоб, якія вядуць “асацыяльны лад жыцця”, выконваць шырокі спектр работ у “цэнтрах працатэрапіі”. Па паведамленнях, урад планаваў павялічыць колькасць “цэнтраў працатэрапіі” у 2024 годзе, забяспечыўшы месцы для 10 000 чалавек.

Урад таксама скараціў колькасць расследаванняў, звязаных з гандлем людзьмі, і не паведаміў, ці праводзіў расследаванне, пераслед або асуджэнне гандляроў людзьмі ў адпаведнасці са сваім законам аб гандлі людзьмі», – гаворыцца ў дакладзе Дзярждэпу.

Таксама згадваецца, што беларускія ўлады спрыялі перавозу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і міграцыйнаму крызісу, што ставіла людзей у небяспечнае становішча.

«Усе ўкраінскія дзеці, перавезеныя ў Беларусь, былі вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі. Улады працягвалі садзейнічаць уезду ў Беларусь і далейшаму перамяшчэнню многіх мігрантаў з трэціх краін і асоб, якія шукаюць прытулку, якія прыбылі ў краіну ў рамках міграцыі, якая спансуецца дзяржвай, што падвышала ўразлівасць гэтых мігрантаў перад гандлем людзьмі.

Урад вярнуў некаторых з гэтых мігрантаў у краіны паходжання без праверкі на прадмет гандлю людзьмі; урад таксама не паведаміў аб праверцы ўкраінскіх бежанцаў. Больш за тое, у рамках больш шырокіх рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і незалежнай прадэмакратычнай актыўнасці ўрад шырока абмяжоўваў дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці, уключаючы арганізацыі, якія аказваюць дапамогу ахвярам гандлю людзьмі, і не падавала фінансаванне НДА», – працягвае Дзярждэп.

Акрамя таго, беларускія ўлады не забяспечылі нармальнай абароны ахвяр гандлю людзьмі. І ўжо сем гадоў урад Беларусі не паведамляе пра расследаванне або прад’яўленне абвінавачванняў у сувязі з незаконным найманнем працаўнікоў-мігрантаў.

Аб’ектыў
На свяце ў Лукашэнкі – украінскія дзеці. Кіеў кажа, гэта можа быць часткаю генацыду
2023.12.28 20:48

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў