У МЗС Літвы выклікалі прадстаўніка амбасады Беларусі. Абяцаюць жорсткі адказ


27 красавіка ў Міністэрства замежных спраў Літвы быў выкліканы прадстаўнік амбасады Беларусі ў Літве, якому ўручылі рашучую нота пратэсту ў сувязі з намерам ліквідаваць Пяляскае грамадскае аб’яднанне літоўцаў Gimtinė («Радзіма»).

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паводле звестак літоўскага МЗС, 28 красавіка адбудзецца паседжанне Гарадзенскага раённага суду ў разглядзе справы аб ліквідацыі арганізацыі пяляскіх літоўцаў. У ноце адзначаецца, што на такія дзеянні Беларусі рушыць услед жорсткі і прынцыповы адказ, Літва ўзніме гэтае пытанне ў міжнародных арганізацыях.

Hавiны
Літоўскія школы ў Беларусі пераводзяць на беларускую ці расейскую мовы навучання
2022.04.25 16:48

Аб’яднанне працуе з 1993 года на базе сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёну. Гэта першае афіцыйна зарэгістраванае ў Беларусі грамадскае аб’яднанне літоўцаў.

Пазоў пра яго ліквідацыю падало Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму. Суддзя – Юрый Карэцкі.

Літоўская школа ў Пялясе дзейнічае з 1992 года. Летась беларускія чыноўнікі паведамілі пра яе закрыццё. Ліквідавалі навучанне па-літоўску і ў іншай беларускай школе.

Hавiны
Літва пратэстуе супраць закрыцця літоўскай школы ў Беларусі
2022.08.13 11:12

Якуб Хруст belsat.eu

 

Стужка навінаў