Большасць палякаў падтрымлівае закрыццё чыгуначнага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю


Паводле апытання IBRIS, праведзенага 5 – 7 ліпеня па даручэнні выдання «Rzeczpospolita», 71,8% палякаў выступаюць за поўнае спыненне чыгуначных зносінаў з Беларуссю.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: aleksandarlittlewolf / Freepik

13,2% рэспандэнтаў выступілі супраць, 15,1% – не вызначыліся.

Сярод тых, хто падтрымлівае закрыццё чыгуначнага пункту пропуску – больш мужчынаў – 74%, людзей, старэйшых за 50 гадоў – 95%, жыхароў сярэдніх гарадоў – 83% і людзей з нізкім узроўнем адукацыі – 77%.

«Rzeczpospolita» замовіла даследаванне грамадскага меркавання пасля заявы польскіх уладаў аб магчымасці поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю, у тым ліку – спынення чыгуначных зносінаў.

Аб’ектыў
Польшча ўзмацніла кантроль грузаў на мяжы з Беларуссю
2024.07.10 22:26

Падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі зазначыў, што польскі ўрад усур’ёз разглядае магчымасць поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю для грузаў. Для людзей мяжа застанецца адкрытай. Заявы польскіх палітыкаў пра закрыццё мяжы — гэта рэакцыя на міграцыйны крызіс, які ўжо тры гады працягваецца на польска-беларускай мяжы, а таксама інструмент ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызвалення палітвязняў, у прыватнасці, журналіста Анджэя Пачобута.

Цяпер на беларуска-польскай мяжы працуюць толькі два пункты пропуску: «Берасце – Тэрэспаль» для пасажыраў і «Казловічы – Кукурыкі» для грузавых машынаў. Таксама грузы ідуць чыгункаю.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што з 3:00 10 ліпеня Польшча не прымае грузавыя транспартныя сродкі, якія едуць з Беларусі праз пераход «Казловічы – Кукурыкі». Прадстаўніца польскай Скарбовай адміністрацыі растлумачыла «Белсату», што машынаў не перасталі прапускаць, але працэс запаволіўся праз санкцыі.

Каментар
Латушка пра мяжу: Лукашэнку далі сігнал, але шмат чаго цяпер залежыць ад Кітаю
2024.07.10 19:11

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў