Антырасейскія пратэсты ў Арменіі, 33-я гадавіна падзення Берлінскай сцяны ў Нямеччыне, вучэнні ўкраінскіх жаўнераў у Вялікай Брытаніі, шанаванне 18-й гадавіны смерці прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі, дэмантаж савецкага помніку ва Украіне, пратэсты службоўцаў у Польшчы ды фестываль ліхтароў у Тайландзе – сабралі галоўныя падзеі свету за тыдзень.
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Мясцовыя жыхары едуць на роварах. Месяц таму гэтае месца было вызваленае ад расейскай акупацыі. 12 лістапада стала
вядома, што ўкраінскія войскі вярнулі Херсон. Паселішча Архангельскае, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Фотарэпартаж з некаторых дэакупаваных вёсах Херсоншчыны глядзіце ў здымках тут.
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Металургічны завод імя Ільіча бачны на фоне могілках у паселішчы Стары Крым пад Марыупалем, Украіна.
Фота: Alexander Ermochenko / Reuters / Forum
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Карэнныя жыхары прыносяць сваю сельскагаспадарчую прадукцыю на фестываль «Мосінтуву» (Mosintuwu). Пасля двухгадовага перапынку з прычыны пандэміі COVID-19 зноў быў праведзены фестываль пад дэвізам «Памяць, захаванне і шанаванне культурных традыцыяў Поса», у якім прынялі ўдзел карэнныя жыхары з 20 вёсак і чатырох мясцовых плямёнаў. Тэнтэна (Tentena), Інданезія.
Фота: Basri Marzuki / NurPhoto / AFP / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Экаактывіст Маду Фаль (Modou Fall), якога многія называюць «пластыкавым чалавекам», размаўляе з мясцовымі жыхарамі аб забруджванні, выкліканым пластыкавымі пакетамі, на заваленым смеццем пляжы. Дакар (Dakar), Сенегал.
Фота: AP Photo / Leo Correa / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Прыхільнікі армянскай апазіцыі маршуюць з факеламі падчас мітынгу супраць палітыкі Расеі ў карабахскім канфлікце і яе
ваенных дзеянняў ва Украіне. Ерэван, Арменія.
Фота: Karen Minasyan / AFP / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг на сустрэчы з украінскімі жаўнерамі падчас аперацыі «Інтэрфлекс» – праграмы рыхтавання Збройных сілаў Украіны пад кіраўніцтвам Вялікай Брытаніі.
Фота: Chris Radburn / Reuters / Forum
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Мясцовыя жыхары святкуюць
вызваленне Херсону, Украіна.
Фота: Stringer/ Reuters / Forum
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Людзі стаяць ля капліцы замірэння, дзе на экране дэманструецца выступ беларускага Вольнага хору, падчас цырымоніі памяці 33-й гадавіны падзення Берлінскай сцяны, якая падзяляла Нямеччыну на Усход (ГДР) і Захад (ФРГ) амаль трыццаць гадоў. Яе пабудавалі падчас халоднай вайны паміж вайскова-палітычнымі блокамі – NATO і Арганізацыяй краінаў Варшаўскай дамовы. Берлін, Нямеччына.
Фота: Annegret Hilse / Reuters / Forum
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Будаўнічая пляцоўка новага міжнароднага аэрапорту. Пном-Пэнь (Phnom Penh), Камбоджа.
Фота: Xinhua / Zhu Wei / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Прыхільнікі Руху за нацыянальнае вызваленне Палестыны («Фатх») бяруць удзел у шанаванні 18-й гадавіны смерці прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі Ясэра Арафата (Yasser Arafat). У 1994 годзе Арафат пераехаў у сектар Газа, які заставаўся пад кантролем Палестынскай аўтаноміі – часовага ўтварэння, створанага пагадненнямі паміж Ізраілем і Арганізацыяй вызвалення Палестыны ў 1993 годзе ў Осла. Дакладна не вядома, чаму палестынскі лідар Ясэр Арафат памёр у 2004 годзе, але па
звестках Бі-Бі-Сі прычына смерці была негвалтоўнай. Газа, сектар Газа, Палестынская аўтаномія.
Фота: Mahmoud Issa / SOPA Images / Shutterstock / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
На захадзе Украіны дэмантавалі помнік савецкім «воінам – вызваляльнікам Украіны», размешчаны на мяжы са Славаччынай. Ужгарад, Украіна.
Фота: Ukrinform / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Жанчыны ідуць з плакатам па вуліцы падчас 24-гадзіннага страйку ў Афінах. Тысячы дэманстрантаў выйшлі пратэставаць супраць росту коштаў. Афіны, Грэцыя.
Фота: Zuma / Splash News / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Тысячы службоўцаў: паліцыянты, пажарнікі, памежнікі ды мытнікі – узялі ўдзел у акцыі за павышэнне заробкаў і пенсіяў. Людзі сабраліся перад канцылярыяй прэм’ер-міністра Польшчы Матэўша Маравецкага.
Фота: Attila Husejnow / Forum
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Мужчына адпускае ў паветра запалены чырвоны ліхтар падчас фестывалю «Yi Peng & Loy Kratong». Чхіянг-Май (Chiang Mai), Тайланд.
Фота: Guillaume Payen / SOPA Images / Shutterstock / East News
Агата Квяткоўская belsat.eu